Вераніка Перапёлкіна

"Ты ж мая Перапелачка" – словы народнай песні, якія суправаджаюць мяне на працягу ўсяго жыцця.

Так мяне выклікалі да дошкі настаўнікі, звяртаюцца сябры і калегі. Прафесію выбрала ў канцы 9-га класа. Любоў да журналістыкі пачалася з кастынгу праграмы "5х5".

З тых часоў не згасла цікавасць да самых розных культурных падзей у краіне і свеце. Толькі працую ўжо з трыма асістэнтамі 0+. А гэта значыць, што я яшчэ і шматдзетная мама.