Вольга Баранава

Журналістка (прывітанне, журфак). На пытанне, у чым сіла, адкажу: "У добрым гумары".

Між тым, каб некуды пад'ехаць на транспарце і прайсціся пешшу, абяру другое. Устаць у пяць раніцы і адправіцца на Ельню глядзець птушак? Кажу "так". Папаляваць за квіткамі ў тэатр? Таксама сцвярджальны адказ.

Люблю капучына і хот-дог на запраўцы па шляху ў камандзіроўку, мару патрапіць на музычны рэйв і веру, што шчаслівым быць лёгка.

Жадаеце падзяліцца сваёй гісторыяй, якая можа натхніць ці дапамагчы іншым? Пішыце, у маёй галаве вы ўжо герой мары.

Telegram: @baranavavolha