На рынку працы Беларусі з’явілася прапанова з даходам, што ў некалькі разоў перавышае сярэдні заробак па краіне. Буйны банк шукае кіраўніка і гатовы плаціць да 11 980 у месяц, заўважыў партал mlyn.by.
Каго шукаюць
Гаворка ідзе пра вакансію дырэктара дэпартамента бяспекі і аховы інфармацыі ААТ "Белаграпрам банк". Працоўнае месца – Мінск. Працаўладкаванне прапаноўваецца на пастаяннай аснове з адназменным рэжымам працы.

Заробак па вакансіі – ад 7180 да 11 980. Кандыдат павінен мець вышэйшую адукацыю і вопыт працы не менш за пяць гадоў. Гэта адна з самых высокааплатных вакансій апошніх тыдняў на беларускім рынку працы.
Заробкі ў 10 000 для трактарыста
Дарэчы, раней мыпісалі пра іншую зайздросную вакансію – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ "Вішнявецкі-агра". Патрабаванняў, акрамя прафесійных, няшмат: поўная сярэдняя адукацыя і жаданне працаваць у калектыве.
Для працаўладкавання не абавязкова нават беларускае грамадзянства – кандыдатам можа стаць і замежнік.
Працаваць патрэбна будзе ў аграгарадку Вішнявец Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Асноўныя абавязкі – унясенне гербіцыдаў, фунгіцыдаў і інсектыцыдаў для абароны раслінаў (напрыклад, рапсу ці збожжавых) ад пустазелля, шкоднікаў і хваробаў.
Працоўны графік – двухзменны. Заробак – ад 5000 да 10 000.