На сайце дзяржаўнай службы занятасці размешчана амаль 100 прапаноў аб працы ад Беларускай АЭС.
Але адна вакансія прыкметна вылучаецца на агульным фоне: у яе самы высокі заробак з усіх, піша Office Life. Будучаму супрацоўніку абяцаюць даход лічбай у пяць знакаў.
Хто патрэбны
Прадпрыемства шукае спецыяліста на пасаду намесніка галоўнага інжынера па электратэхнічным забеспячэнні.
Такому спецыялісту гатовы плаціць ад 7900 да 10 300 у месяц.
Акрамя высокага даходу, супрацоўнік таксама зможа атрымаць службовае жыллё – кватэру ў аграгарадку Варняны Астравецкага раёна.
Як уладкавацца
Патрабаванні да кандыдата вельмі сур'ёзныя.
На БелАЭС чакаюць спецыяліста з вышэйшай адукацыяй у сферах энергетыкі, аўтаматызацыі, экалагічнай бяспекі, абароны ад надзвычайных сітуацый альбо па спецыяльнасці, звязанай з ядзернай фізікай і тэхналогіямі.
Аднак аднаго дыплома недастаткова. У прэтэндэнта павінен быць як мінімум пяцігадовы вопыт працы на кіруючых пасадах у энергетычнай галіне.
Але і гэта яшчэ не ўсё. Для назначэння на пасаду спатрэбіцца ліцэнзія Дзяржатамнагляду.