У ліпені гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 4,4% пасля 4,3% г/г у чэрвені. Яна засталася ніжэй устаноўленага на 2026 год гранічнага параметра 7%. Як змяніліся цэны на канкрэтныя катэгорыі, паведамілі ў макрааглядзе Еўразіскага банка развіцця (ЕАБР).
Прадуктовая інфляцыя запаволілася да 3,1% г/г у ліпені пасля 3,4% г/г у чэрвені. Нават на фоне меншага зніжэння цэн на сезонную плодаагароднінную прадукцыю: на 10,8% г/г пасля зніжэння на 11,5% г/г месяцам раней.
"Базавая інфляцыя склала 4,8% г/г у ліпені і захавалася на ўзроўні папярэдняга месяца, што паказвае на захоўванне ўмеранага цэнавага націску", – адзначаюць аналітыкі.
Чакаецца, што па выніках 2026 года інфляцыя захаваецца ніжэй за гранічны параметр Нацыянальнага банка.
Якія прадукты асабліва падаражэлі
Паводле звесткак Белстата, найбольш значны рост цэн у ліпені прыйшоўся на буракі. За месяц яны падаражэлі на 57,98%.
Значна прыбавіла ў цане і іншая агародніна. Морква стала даражэй на 19,91%, рэпчатая цыбуля – на 16,74%.
Таксама істотна змяніліся цэннікі на салодкі перац і авакада – плюс 14,13 і 12,43% адпаведна.
Апрача таго, даражэе і бульба. У ліпені яе вартасць падскочыла яшчэ на 9,87%, пасля таго як месяц таму цана ўзляцела адразу на 63%.
Працягваюць таннець і агуркі. За ліпень яны сталі больш даступнымі на 19,25%, а ў папярэднім месяцы – амаль на трэць.