Рус

У Беларусі будуць выпускаць больш шампанскага – а якога алкаголю меней

Аддзел навін
Урад перагледзеў планы па аб'ёмах вытворчасці спіртнога на гэты год.    
У Беларусі будуць выпускаць больш шампанскага – а якога алкаголю меней
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: vwalakte / Magnific.com

У Беларусі скарэкціравалі квоты на вытворчасць алкагольнай прадукцыі ў 2026 годзе. Адпаведная пастанова Саўміна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, заўважыў Office Life.

У параўнанні з планамі, зацверджанымі ў канцы 2025 года, для адных відаў спіртнога аб'ёмы вытворчасці паменшылі, а для іншых, наадварот, павялічылі. Змены закранулі адразу некалькі папулярных катэгорый алкаголю.

Што будуць выпускаць болей?

Прыкметней за ўсё павялічылі квоту на натуральныя фруктова-ягадныя віны: з амаль 4,3 млн да амаль 4,4 млн дал.

Далей ідзе шампанскае. Яго выпуск вырастае з амаль 2,256 млн да 2,316 млн.

Таксама больш будуць вырабляць каньяку. Для яго аб'ём павялічылі з 1,15 млн да 1,205 млн дал.

Па пладовым мацаваным марачным вінам квоту паднялі з 1,696 млн да 1,722 млн дал.

Апрача таго, невялікія змены закранулі брэндзі і каньячныя напіткі. У першым выпадку аб'ём вырас з 245 тыс. да 249 тыс. дал, у другім – з 5 тыс. да 6 тыс. дал.

Дзе планку знізілі

Мацней за ўсё скарацілі квоту на моцныя спіртныя напіткі: з амаль 1,36 млн да 1,25 млн дал.

Меней будуць вырабляць і спіртных напіткаў са збожжавай сыравіны – 197 тыс. дал замест ранейшых 255 тыс.

Для віскі аб'ём знізілі з 490 тыс. да 433 тыс. дал.

У два разы ўрэзалі квоту на вінныя напіткі: з 100 тыс. да 50 тыс. дал. Для лікёрных вінаў яна паменшылася з 214 тыс. да 164 тыс. дал.

Знізіліся аб'ёмы і па роме: з 44,5 тыс. да 34,5 тыс. дал.

А вось планы па водцы і лікёра-гарэлачным вырабам пераглядаць не сталі. Квота засталася ранейшай – крыху больш за 10,3 млн дал.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки