Рус

У Беларусі стала менш банкаматаў і інфакіёскаў – Нацбанк

Аддзел навін
У краіне між тым павялічылася колькасць банкаўскіх картак.
У Беларусі стала менш банкаматаў і інфакіёскаў – Нацбанк
Фота: Tochka.by

Колькасць банкаматаў і інфакіёскаў у Беларусі ў першым паўгоддзі 2026 года паменшылася, вынікае са статыстыкі Нацбанка, заўважыў Office Life.

Але колькасць дзеючых банкаўскіх картак перавысіла 20,8 млн штук.

З пачатку 2025 года колькасць банкаўскіх карт у абароце павялічылася ажно на 1,5 млн. Атрымліваецца, што ў сярэднім на кожнага беларуса прыпадае дзве-тры карткі.

Колькасць банкаматаў у Беларусі, па даных Нацбанка, за першыя шэсць месяцаў 2026 года паменшылася на 75 адзінак – да 4150.

За апошнія паўтара года больш чым на 300 адзінак стала таксама менш інфакіёскаў – з 1750 у пачатку 2025-га да 1424 у сярэдзіне 2026-га.

Памяншаецца і колькасць плацежных тэрміналаў у гандлі – за паўгода мінус тысяча з нечым.

Пры гэтым, як сказана ў справаздачы фінрэгулятара, аб'ём аперацый з выкарыстаннем картак б'е рэкорды. У параўнанні з II кварталам 2025 года ў гэты ж перыяд часу 2026-га фіксавалася на 8,7 млрд аперацый больш. Доля безнаяўнага разліку ў картачных аперацыях перавысіла 74%.

Такім чынам, статыстыка паказвае, што беларусы ўсё часцей выбіраюць для плацяжоў інтэрнэт-банкінг і мабільныя дадаткі. Упэўнена расце і доля безнаяўнага разліку.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки