Памер сацыяльных пенсій у Беларусі рэгулярна расце, бо залежыць ад змены бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), піша Myfin.by.
Сацыяльныя пенсіі прызначаюцца дзецям-інвалідам, інвалідам, у тым ліку з дзяцінства, і дзецям, якія страцілі кармільца.
Таксама сацыяльныя пенсіі выплачваюцца людзям, якія не маюць права на пенсію па ўзросце (у каго няма ўстаноўленага страхавога стажу). Гэта мужчыны старэйшыя за 65 гадоў і жанчыны старэйшыя за 60 гадоў.
З 1 мая па 31 ліпеня 2026 года памеры сацыяльных выплат у Беларусі такія:
- інвалідам I групы, у тым ліку з дзяцінства – 560,58;
- інвалідам з дзяцінства II групы – 484,14;
- інвалідам II групы, дзецям у выпадку страты кармільца – 433,18;
- інвалідам III групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства – 382,22.
Пенсіянерам без неабходнага страхавога стажу, якія дасягнулі ўзросту 65 гадоў (мужчыны) і 60 гадоў (жанчыны), належыць сацыяльная пенсія, роўная 254,81.
Мужчынам і жанчынам старэйшым за 65 і 60 гадоў, бацькам дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства), якія ажыццяўлялі догляд за імі не менш за 20 гадоў, належыць пенсія ў 476,57.
Дзецям-інвалідам да 18 гадоў у Беларусі належаць сацыяльныя пенсіі. У залежнасці ад ступені страты здароўя іх памеры могуць быць наступнымі:
- першай – 407,7;
- другой – 433,18;
- трэцяй – 484,14;
- чацвёртай – 560,58.