Рус

З 1 жніўня ў Беларусі павялічваецца бюджэт пражытачнага мінімуму

Аддзел навінаў
З пачатку года БПМ пералічваюць ужо трэці раз.
З 1 жніўня ў Беларусі павялічваецца бюджэт пражытачнага мінімуму
Фота: H_Ko / Shutterstock.com

З 1 жніўня ў Беларусі мяняецца бюджэт пражытачнага мінімуму, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Ён павялічыцца на 4,1%, да 530,37.

Гэта трэці пералік БПМ у 2026 годзе.

Прапарцыянальна росту БПМ аўтаматычна на 4,1% павялічваюцца асобныя сацыяльныя выплаты. Сярод іх – памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамога па доглядзе за інвалідам I групы альбо за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, сацыяльныя пенсіі.

На ўстаноўленым узроўні БПМ будзе дзейнічаць па 31 кастрычніка.

Дапамогі сем'ям

У Мінпрацы падлічылі, як зменяцца сумы дапамог, якія выплачваюцца сем'ям з дзецьмі.

У сувязі з нараджэннем дзіцяці (аднаразовая):

  • пры нараджэнні першага дзіцяці – 10 БПМ (5303,7);

  • пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 14 БПМ (7425,18).

  • дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая) – 100% БПМ (530,37).

  • дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячная) – 50% БПМ (265,19).

Дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, прадугледжаных заканадаўствам (штомесячная):

  • на дзяцей старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем'ях (акрамя дзіцяці-інваліда) – 50% БПМ (265,19);

  • на дзіця-інваліда старэйшага за 3 гады – 70% БПМ (371,26).

Дапамога па доглядзе дзіценка-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (штомесячная):

  • з I і II ступенямі страты здароўя дзіцяці да 18 гадоў і з III і IV ступенямі страты здароўя дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў – 100% БПМ (530,37);

  • з III і IV ступенямі страты здароўя дзіцяці ва ўзросце больш за 3 гады – 120% БПМ (636,44).

Дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (штомесячная) – 70% БПМ (371,26).

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки