Беларусь палепшыла пазіцыю ў еўрапейскім рэйтынгу бяспекі

Аддзел навінаў
Каб даведацца, што людзі насамрэч думаюць аб бяспецы ў сваіх дзяржавах, даследчыкі задалі ім вельмі цікавае пытанне.
Беларусь палепшыла пазіцыю ў еўрапейскім рэйтынгу бяспекі
Фота: Tochka.by

З’явіўся свежы рэйтынг бяспекі еўрапейскіх краін. Яго склаў даследчы цэнтр Numbeo, а апублікавала выданне Аdventourely.

Даследчыкі не проста ацэньвалі працу паліцыі, а цікавіліся, наколькі бяспечна людзі адчуваюць сябе ў сваіх краінах. Галоўнае пытанне: ці пайшлі б вы сам-насам на начную шпацыроўку?

Дзе ў спісе Беларусь

Высвятлілася, што самымі бяспечнымі краінамі Еўропы сталі Харватыя, Славенія, Ісландыя, Чарнагорыя і Эстонія. А вось замыкаюць рэйтынг Францыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Ірландыя.

На пятым месцы з канца апынулася Беларусь з паказчыкам 42,87 балы са 100.

Такі расклад па краінам эксперты тлумачаць асцярогамі наконт гарадской злачыннасці, сацыяльнымі хваляваннямі або адсутнасцю праваахоўнікаў у патрэбных раёнах.

Беларусь на фоне суседзяў

Цікава, што Беларусь за год палепшыла сваю пазіцыю ажно на два пункты – раней яна была трэцяй з канца.

Расія, Латвія і Літва таксама знаходзяцца ў другой палове рэйтынгу. Польшча – бліжэй да верхняй дзясяткі. Украіну ў спіс не ўключылі.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки