Рус

Беларусам паказалі лайфхак з электроннай візай Індыі – можа спатрэбіцца

Аддзел навін
Новая функцыя з'явілася на афіцыйным партале для падачы заяўкі на e-visa.
Беларусам паказалі лайфхак з электроннай візай Індыі – можа спатрэбіцца
Фота: Dmitry Rukhlenko / Shutterstock.com

Электронная віза ў Індыю не "згарыць", калі ўладальнік змяніў пашпарт. Як гэта працуе, расказалі ў Telegram-канале "Собирай рюзкак".

Цяпер індыйскую e-visa можна перанесці на іншы пашпарт. Аднак працуе гэта толькі ў тым выпадку, калі турыстычная віза была аформлена тэрмінам на адзін год ці пяць гадоў.

Скарыстацца функцыяй дастаткова проста: на сайце indianvisaonline.gov.in трэба знайсці опцыю Transfer of eVisa / ETA on New Passport.

Скрыншот: "Собирай рюкзак" / Telegram
Пакуль што для турыстычных e-visa на 30 дзён знаходжання гэта функцыя не распаўсюджваецца.

Якія дакументы патрэбныя ў Індыі?

Летам у Індыі пачало дзейнічаць новае патрабаванне для ўсіх турыстаў, якія прылятаюць. Цяпер неабходна ў тэрмін за 24 гадзіны да ўезду запоўніць на партале Air Suvidha 2.0 дэкларацыю аб стане здароўя.

Раздрукаваная (або загружаная на прыладу) дэкларацыя прад'яўляецца ў аэрапорце прыбыцця на стойцы інфармацыі аб стане здароўя падарожнікаў або на іміграцыйным кантролі ў залежнасці ад патрабаванняў аэрапорта.

Зрэшты, за трое сутак да вылету пасажырам неабходна атрымаць яшчэ адзін дакумент – электронную картку прыбыцця e-Arrival Card. Яна павінна быць у кожнага пасажыра. Яе абавязкова папросяць падчас рэгістрацыі на рэйс.

Віза ў Індыю таксама патрэбна. Для афармлення дастаткова запоўніць анкету на атрыманне электроннай візы і аплаціць збор. Праз тры дні вашу заяўку разгледзяць – амаль заўсёды адказ станоўчы.

Нагадаем, Belavia выконвае прамыя рэйсы з Мінска ў Дэлі кожную пятніцу. Час у дарозе складае каля 7 гадзін, а кошт квіткоў стартуе ад 1000 у адзін бок.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки