Рус

Belavia мяняе расклад: самалёты аблятаюць закрытыя зоны ў Расіі

Аддзел навінаў
Перавозчык прымае ўсе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі і па магчымасці скарачае нязручнасці.
Belavia мяняе расклад: самалёты аблятаюць закрытыя зоны ў Расіі
Фота: Tochka.by

Авіякампанія Belavia 10 жніўня абвясціла аб вымушаных зменах у графіку палётаў.

Прычына – абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.

Што адбываецца з рэйсамі

Каб забяспечыць бяспеку, самалёты аблятаюць закрытыя зоны ў расійскай паветранай прасторы. На некаторых напрамках таксама выконваюцца тэхнічныя пасадкі для дазапраўкі.

Скрыншот: belavia.by

Усё гэта, як рас тлумачылі ў авіякампаніі, адбіваецца на палётнай праграме ў цэлым і цягне за сабой як затрымкі, так і карэкціроўкі ў раскладзе.

Што рабіць пасажырам

У Belavia рэкамендуюць у бліжэйшыя дні правяраць актуальны статус рэйсаў у раздзеле "Табло вылету – прылёту" на сайце авіякампаніі або на сайце аэрапорта вылету.

Перавозчык запэўніў, што прымае ўсе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі і па магчымасці скарачае нязручнасці. У кампаніі просяць пасажыраў аднесціся з разуменнем і прыносяць прабачэнні.

Раней Tochka.by пісала пра тое, што ў беларускіх турыстаў з'явіцца новы бязвізавы напрамак для падарожжаў. Гаворка ідзе пра рэйсы ў Таджыкістан.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки