Біблія і "гадзіннік часу" – што чакае турыстаў у Каробчыцах

Аддзел навінаў
Унікальныя экспанаты з'явяцца ў культурна-гістарычным парку "Стары горад", які будуюць у Гродзенскім раёне.
Біблія і "гадзіннік часу" – што чакае турыстаў у Каробчыцах
Фота: Telegram-канал "Пул 4 Рэгіён"

Пад Гроднам поўным ходам ідзе ўзвядзенне ўнікальнага турыстычнага аб'екта – горада XIX стагоддзя з тыповымі для таго часу аб'ектамі інфраструктуры. Паралельна з будаўнічымі работамі этнографы збіраюць унікальныя экспанаты для будучай экспазіцыі.

У калекцыі ўжо ёсць сапраўдныя скарбы, якія дапамогуць узнавіць атмасферу старога беларускага горада, паведамляе Telegram-канал "Пул 4 Рэгіён".

Інтэрактыўныя разынкі

Адным з галоўных экспанатаў стане сапраўдны друкарскі станок XVI стагоддзя, які яшчэ працуе.

Пры жаданні кожны турыст зможа надрукаваць першую старонку Бібліі Францыска Скарыны або вырабіць паперу па старадаўняй тэхналогіі ручнога адліву.

Яшчэ адной прыкметнай славутасцю стане "гадзіннік часу". Ён сабраны з дэталяў старадаўніх гадзіннікаў і друкарскіх станкоў. Штогадзіны ён будуць расказваць турыстам адзін эпізод з гісторыі Гродна.

А на чыгуначным вакзале парку ўжо фарміруюць сапраўдны паравоз пачатку XX стагоддзя.

Што будзе ў "Старым горадзе"

Культурна-гістарычны парк "Стары горад" будуецца на базе агратурыстычнага комплексу "Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»".

Фота: Telegram-канал "Пул 4 Рэгіён"

Праект задуманы як узнаўленне паўнавартаснага горада канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Тут пабудуюць каля дзесяці гістарычных дамоў, якія перадаюць архітэктурнае аблічча тагачаснага Гродна.

Фота: Telegram-канал "Пул 4 Рэгіён"

На тэрыторыі таксама размесцяць гарадскую плошчу, гандлёвыя рады, чыгуначны вакзал, банк, палату мер і вагаў, фотаатэлье, кінатэатр, карчму і нават рыцарскую школу.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки