Чым табе не мора: сапраўдны курорт з'явіцца пад Браславам

Аддзел навінаў
Гатэль на возеры будзе нічым не горш гасцініцы на марскім беразе.
Чым табе не мора: сапраўдны курорт з'явіцца пад Браславам
Фота: БелТА

Паўнавартасную курортную зону створаць у Браслаўскім раёне, піша БелТА.

Рэканструкцыя ўжо ідзе адразу на дзвюх базах адпачынку, якія ўваходзяць у склад турыстычнага комплексу Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры", расказала выданню начальнік базы адпачынку "Дрывяты" Юлія Паўлоўская.

Пляжы, глэмпінг и зіплайн

База адпачынку "Золава", размешчаная ў лесе на беразе аднайменнага возера, стане паўнавартасным курортам, анансавала Паўлоўская.

На тэрыторыі базы ўжо адрамантавалі карпусы, якія будаваліся яшчэ ў 1997 годзе, дадаткова ўзвялі два новыя і пабудавалі новую кацельню.

Карпусы двухузроўневыя, на тэрасах шэзлонгі. Унутры максімальна функцыянальна і мінімалістычна. Студыя на першым паверсе ўключае гасціную, кухню і сталовую. Лесвіца вядзе на другі паверх, дзе знаходзяцца спальні.

Фота: БелТА

Наступным этапам стане стварэнне інфраструктуры курорта. У планах – кафэ на 50 месцаў і зона глэмпінгу на беразе возера. У яе ўвойдуць пяць тэрасных домікаў, сауна і купель, якая падаграваецца.

Фота: БелТА

Набярэжную таксама добраўпарадкуюць. Там з'явяцца пляж з басейнам, дзіцячая гульнявая зона і месца для бяспечнага купання зусім маленькіх адпачывальнікаў.

Фота: БелТА

Для аматараў экстрыму плануецца пабудаваць канатны спуск праз возера, так званы зіплайн.

Дарэы, сетка санаторыяў у Беларусі можа істотна пашырыцца, пісала Tochka.by. Дзе іх могуць пабудаваць, расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки