Даведаліся, калі Belavia пачне лётаць на Пхукет, – ёсць дакладныя даты

Аддзел навінаў
Вылеты з Мінска плануюцца па чацвяргах і нядзелях, назад – па пятніцах і панядзелках.
Даведаліся, калі Belavia пачне лётаць на Пхукет, – ёсць дакладныя даты
Фота: BELAVIA - Belarusian Airlines / Telegram

Нацыянальны авіяперавозчык Belavia аднаўляе рэйсы на папулярны тайскі курорт – востраў Пхукет. Першыя вылеты з Мінска запланаваны на кастрычнік.

Раней палёты ў Тайланд давялося прыпыніць з-за праблем з авіяпалівам.

Расклад і кошты

Рэйсы на Пхукет стартуюць 21 і 23 кастрычніка, зваротныя – з 30 кастрычніка.

З 29 кастрычніка палёты становяцца рэгулярнымі, два разы на тыдзень: з Мінска – па чацвяргах і нядзелях, назад – па пятніцах і панядзелках.

Кошт квітка ў адзін бок – ад 1731, туды-назад – ад 3057.

Чаму рэйсы перапынялі

Нагадаем, Belavia упершыню адкрыла кірунак на Пхукет у студзені 2026 года, але рэйсы выконваліся прыкладна раз у 10-11 дзён. У канцы вясны палёты ў Тайланд і ў в'етнамскі Дананг і наогул прыпынілі з-за рэзкага падаражання авіяпаліва і яго недахопу на асобных маршрутах.

У кампаніі адзначылі, што сітуацыя з забеспячэннем палівам паступова паляпшаецца, таму ў зімовым раскладзе Тайланд зноў з'явіўся.

Чаго яшчэ чакаць

Нагадаем, акрамя Пхукета, з 25 кастрычніка Belavia плануе аднавіць рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Бангкок. Пра гэтыя два кірункі мы ўжо пісалі раней.

Такім чынам, у беларускіх турыстаў зноў з'яўляецца магчымасць выбіраць паміж дзвюма папулярнымі лакацыямі Тайланда – сталіцай і астраўным курортам.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки