Беларускія санаторыі славяцца сваімі традыцыямі аздараўлення. Стопрацэнтная запаўняльнасць і практычна поўная адсутнасць свабодных месцаў які год запар гэта пацвярджаюць.
Акрамя традыцыйных метадаў аздараўлення ў айчынных здраўніцах прапануюць і перадавыя СПА-тэхналогіі. Самыя папулярныя з іх пералічыў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, піша sb.by.
Топ-8 працэдур
Гравітацыйная тэрапія. Яе ўсё часцей выбіраюць адпачывальнікі. Лячэнне прадугледжвае знаходжанне на аўтаматызаваным інверсійным стале, які плаўна мяняе вугал нахілу (да 30 градусаў).
Працэдура стымулюе кровазварот, паляпшае мікрацыркуляцыю, здымаючы нагрузку з пазваночніка, і нармалізуе артэрыяльны ціск.
Флоатынг, або Капсула бязважкасці, у якой пацыент быццам "лунае" у капсуле з растворам солі. У выніку зніжаецца напружанне цягліц, здымаецца стрэс.
Панталячэнне. Гэта ванны з экстрактам маладых рагоў марала (пантаў). Экстракт насычае арганізм біялагічнымі актыўнымі рэчывамі, амінакіслотамі і мікраэлементамі і ў цэлым умацоўвае імунітэт і бадзёрыць.

Гразелячэнне сапрапелем. Лекавыя гразі аказваюць супрацьзапаленчае дзеянне, умацоўваюць імунітэт і паляпшаюць кровазварот.
Карбаксітэрапія. Гаворка ідзе пра падскурныя ін'екцыі медыцынскага вуглякіслага газу. Працэдура паляпшае харчаванне тканак арганізма і надае эластычнасць скуры.
Гірудатэрапія – усім вядомае лячэнне п'яўкамі, якое ачышчае арганізм і паляпшае кровазварот.
Арома- і спелеятэрапія добра лечаць органы дыхання. Акрамя таго, знаходжанне ў саляных пячорах здымае стрэс і ўмацоўвае імунітэт.
Фіш-СПА, або Іхтыямасаж – гэтую экзатычную працэдуру ўсё часцей прапануюць беларускія здраўніцы. Пацыент апускаецца ў акварыум з рыбкамі Гарра Руфа, якія далікатна пашчыпваюць скуру, выдаляючы амярцвелыя клеткі. Тыя, хто спрабаваў, кажуць, што казытлівыя адчуванні хутка змяняецца поўным расслабленнем.
Раней Tochka.by пісала, што у Беларусі могуць з'явіцца яшчэ не менш за сотню санаторыяў. Даведацца падрабязней можна тут.