Іран і Беларусь могуць аднавіць прамыя авіярэйсы

Аддзел навінаў
Гэта ўжо другая спроба вярнуць авіязносіны паміж краінамі, пасля таго як спынілі праграму ў 2018 годзе па тэхнічных прычынах.
Іран і Беларусь могуць аднавіць прамыя авіярэйсы
Фота: Lukas Gojda / Shutterstock.com

Іран плануе аднавіць прамыя авіярэйсы ў Беларусь, паведамляе агенцтва IRNA. У Тэгеране прайшла сустрэча пасла Беларусі Дзмітрыя Кальцова з прадстаўнікамі іранскага ўрада і турыстычнай галіны.

Краіны імкнуцца ператварыць палітычныя і эканамічныя сувязі ў канкрэтныя турыстычныя праекты.

Паводле інфармацыі агенцтва, Беларусь абвясціла аб выдачы ўсіх дазволаў на запуск прамых рэйсаў. Гэта дазваляе іранскім авіякампаніям аднавіць палёты па маршруце Тэгеран – Мінск.

Пасол Беларусі запрасіў іранскіх тураператараў на будучыя турыстычныя выставы ў Мінску.

Палётную праграму будуць арганізоўваць іранскія авіякампаніі. Пасля зняцця санкцый з Belavia палёты "боінгаў" у Іран усё роўна засталіся пад забаронай.

Паміж Мінскам і Тэгеранам ужо выконваліся прамыя авіярэйсы. У 2018 годзе іх прыпынілі па тэхнічных прычынах. У 2023-м была спроба аднавіць праграму, але ўсё абмежавалася адным палётам.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки