Каб заехаць у М'янму беларусам трэба рэгістраваць мабільны тэлефон

Аддзел навінаў
Пры доўгім выкарыстанні смартфона ў краіне давядзецца плаціць падатак, інакш можа пагражаць штраф.
Каб заехаць у М'янму беларусам трэба рэгістраваць мабільны тэлефон
Фота: Alexander Schimmeck / Unsplash.com

Беларускіх турыстаў папярэдзілі, што пры ўездзе ў М'янму трэба рэгістраваць мабільныя тэлефоны.

Гэтыя патрабаванні зыходзяць ад Цэнтральнага рэестра ідэнтыфікацыі абсталявання (CEIR) і Кіраўнічага камітэта праекта сістэмы EIR у краіне і тычацца прылад, якімі да гэтага ў М'янме не карысталіся, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

"Пасажыр, які прыбывае праз міжнародныя аэрапорты (Янгон, Нейп'іда і Мандалай), можа ўвозіць не больш за два тэлефоны на працягу года, уключаючы той, які выкарыстоўваецца падчас уезду ў краіну", – удакладнілі там.

Дэкларацыя і падатак

Акрамя таго, тэлефоны, якія яшчэ не зарэгістравалі ў CEIR, неабходна задэклараваць на стойцы мытнага кантролю ў аэрапорце. Для гэтага трэба запоўніць форму пасажырскай дэкларацыі (PD Form), дзе пазначаецца IMEI-нумар кожнага мабільнага тэлефона.

Калі прылада будзе выкарыстоўвацца ў М'янме больш за 30 дзён, неабходна аплаціць адпаведны падатак і прадставіць дадатковыя дакументы, інакш налічаць штраф.

У пакет папер уваходзяць заява на рэгістрацыю ў сістэме CEIR, копія пашпарта, пасадачны талон (арыгінал і копія), авіябілет (арыгінал і копія), арыгінал формы PD.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки