Сталіца Беларусі стала лідарам у рэйтынгу замежных гарадоў, папулярных у расійскіх турыстаў.
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на сэрвіс анлайн-браніравання для прафесіяналаў турыстычнай індустрыі "Востраў В2В".
Што ў топе ў расіян
Мінск аказаўся самым папулярным напрамкам для гарадскога турызму ў расіян.
"Колькасць браніравання размяшчэння турагентамі ў сталіцы Беларусі з чэрвеня па жнівень 2026 вырасла на 14% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года", – адзначылі ў кампаніі.
У дзясятку самых папулярных для гарадскога турызму расіян увайшлі таксама Гродна, Брэст і Віцебск.
Расійскіх турыстаў прыцягваюць не толькі славутасці беларускіх гарадоў. Спрыяюць падарожжам развітое транспартнае злучэнне паміж рэгіёнамі дзвюх краін і інтэграцыя плацежных сістэм, што выключае праблемы пры аплаце.
Акрамя таго, канстатавалі спецыялісты, індустрыя вольнага часу ў Беларусі прапануе турыстам велізарны выбар забавак на любы густ.
Дарэчы, і сами беларусы сталі падарожнічаць па сваёй краіне яшчэ часцей. Так, у 2025 годзе жыхары Беларусі здзейснілі 20,3 млн турыстычных паездак унутры краіны-гэта на 560 тысяч больш, чым годам раней, пісала Tochka.by.