Турыстычныя рэсурсы Беларусі з'явяцца на Нацыянальным геапартале, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
"Белгеадэзія" і Нацыянальнае агенцтва па турызму падпісалі пагадненне аб парадку доступу, абмену і выкарыстання прасторавых даных у межах нацыянальнай інфраструктуры.
У тэматычны набор "Турызм" на геапартале ўвойдзе інфармацыя:
- пра гасцініцы, базы адпачынку і іншыя сродкі размяшчэння
- турагенцтвы, якія маюць сертыфікат Нацыянальнага агенцтва па турызму
- турыстычныя інфармацыйныя цэнтры.
Як падкрэслілі ў камітэце, новы слой адлюструе туррэсурсы Беларусі ў адзінай геаінфармацыйнай прасторы і дазволіць супаставіць іх з іншымі данымі пра краіну.
Рэйс узроўню люкс
У Нацыянальны аэрапорт Мінск зайшоў новы перавозчык, пісала Tochka.by. Іранская люксавая кампанія Atlas Air запускае ВІП-рэйсы ў Тэгеран. На борце самалёта McDonnell Douglas MD-87 з камфортнымі ўмовамі могуць размясціцца 25 пасажыраў.
Спецыялісты сцвярджалі, што гэта не звычайны бізнес-клас, а сапраўдны люкс-узровень. Крэслы ў самалёце раскладваюцца ў паўнавартасныя спальныя месцы, ёсць асобная зона для перамоў і прыватная прастора.
Колькі каштуе квіток туды і назад, можна даведацца ў нашым матэрыяле.