Тры новыя турмаршруты створаць у адной з абласцей краіны

Аддзел навінаў
Усе яны будуць разнапланавымі і раскрыюць аматарам падарожжаў гісторыю, культуру і кухню краіны.
Тры новыя турмаршруты створаць у адной з абласцей краіны
Фота: Dzmitrock / shutterstock.com

Новыя турыстычныя маршруты з’явяцца ў раёнах Гродзенскай вобласці, якія ўваходзяць у партнёрскі альянс па ўстойлівым развіцці "5+", створаны для рэалізацыі глабальных ініцыятыў, піша БелТА.

Партнёрскі альянс "5+" створаны ў 2021 годзе для развіцця тэрыторый і рэалізацыі глабальных ініцыятыў. Аб’ядноўвае ён Ваўкавыскі, Зельвенскі, Мастоўскі, Свіслацкі, Слонімскі, Шчучынскі і Воранаўскі раёны Гродзеншчыны.

Турыстычны праект прадставілі на нарадзе па падрыхтоўцы да V З’езда малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей.

Гісторыя, культура і ўнікальная кухня

Тры праекты, якія прапануе беларускі бок, будуць разнапланавымі: гісторыка-культурны, патрыятычны і гастранамічны.

У планах распрацаваць чацвёрты, у якім злучаць найлепшае з трох папярэдніх, расказала старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў Алена Пасюта.

Патрыятычны маршрут аб’яднае знакавыя мясціны Вялікай Айчыннай вайны. Увойдуць у яго былы бункер у Шчучынскім раёне, спаленыя вёскі ў Ваўкавыскім, а таксама мемарыялы і музеі.

Гісторыка-культурны маршрут злучыць храмы і старажытныя сядзібы Гродзеншчыны.

Гастранамічны абяцае стаць самым каларытным. У Слонімскім раёне можна будзе азнаёміцца з традыцыямі выпечкі паўлаўскага караваю, а ў Воранаўскім – паспрабаваць дзяруны-дранікі.

Гэтыя дзве стравы лічацца гастранамічнымі шэдэўрамі Беларусі і ўнесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны.

Дарэчы, раней Tochka.by рассказвала пра не менш цікавыя турыстычныя чыгуначныя маршруты.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки