Рус

Якія вобласці Беларусі найбольш папулярныя ў нашых турыстаў

Аддзел навінаў
Часцей за ўсё падчас падарожжаў беларусы спыняюцца ў гасцініцах.
Якія вобласці Беларусі найбольш папулярныя ў нашых турыстаў
Фота: Valeria Reverdo / Unsplash.com

Беларусы сталі падарожнічаць па сваёй краіне яшчэ часцей. Так, у 2025 годзе жыхары Беларусі здзейснілі 20,3 млн турыстычных паездак унутры краіны – гэта на 560 тысяч больш, чым годам раней.

Каля 3,2 млн разоў падарожнікі спыняліся на начлег у гасцініцах, санаторыях і аграэкасядзібах.

Дзе спыняліся беларусы

Як заўважылі ў Федэрацыі прафсаюзаў, часцей за ўсё турысты выбіралі ў падарожжах гасцініцы – размясціліся 1,3 млн раз. На другім месцы санаторыі і спецыялізаваныя аб'екты – 867 тыс. начлегаў. Далей ідуць аграсядзібы (449,5 тыс.) і жыллё індывідуальных прадпрымальнікаў (371 тыс.).

Найменш падарожнікаў спынялася ў індывідуальных аб'ектах арганізацый – 143,7 тыс.

Фарматы паездак

Кароткія паездкі – гэта звычайна спыненне ў гасцініцах. З 1,3 млн беларускіх турыстаў большасць (1,1 млн) спыняліся ў іх не больш чым на тры ночы. Ад 4 да 7 начэй правялі ў гасцініцах 117 тыс. чалавек.

У санаторыях карціна іншая – там адпачываюць даўжэй. Асноўная частка турыстаў (больш за 860 тыс.) праводзіла ў іх ад 8 да 14 дзён, многія – да 28 дзён.

Якая вобласць самая папулярная

Безумоўны лідар сярод рэгіёнаў у плане ўнутранага турызму – Мінск. Сталіца прыняла амаль 40% усіх гасцей – 1,07 млн чалавек. У Брэсцкай вобласці спыніліся 445,8 тыс. турыстаў, у Мінскай – 300,9 тыс.

Найменш падарожнікаў аказалася ў Магілёўскай вобласці – 199,1 тыс. чалавек. Загружанасць гасцініц у Мінску склала 52,7% – гэта амаль удвая вышэй, чым у абласцях, дзе паказчык вагаецца ад 29,4 да 36,4%.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки