Беларускі музыка пабудаваў геакупал і зняў у ім лайф-канцэрт

Аліса Кавалеўская
У дзяцінстве Pocket Rave так уразіў шкляны геакупал з брытанскага тэлешоу The Crystal Maze, што ўжо дарослым ён вырашыў зрабіць свой.
Беларускі музыка пабудаваў геакупал і зняў у ім лайф-канцэрт
Скрыншот: pocketrave / Youtube

На YouTube выйшаў лайф-канцэрт The Dome, зняты ўнутры вялікага геадэзічнага купала.

Сэт ў жанрах гіпнотык тэхна, брэйкбіта і эксперыментальнага IDM беларускі электроншчык Pocket Rave сыграў выключна на жалезе, як і ўсю сваю музыку.

Што за музыка і што за купал

Сам купал Pocket Rave збіраў з дрэва па чарцяжы цягам некалькіх месяцаў у 2024-м. Канструкцыя пабывала на розных фестывалях у якасці дыджэйскай сцэны, а пасля стала цэнтральнай дэкарацыяй для лайф-канцэрта.

За гэтым канцэртам стаіць цэлая гісторыя: у дзяцінстве Pocket Rave уразіў шкляны геакупал з брытанскага тэлешоу The Crystal Maze. Калі юнак вырас, вырашыў зрабіць свой. Амаль такі ж, але з дрэва. І змясціць яго сярод змрочных прамысловых ангараў пад неонавыя промні.

Так музыка стала часткай прасторы, а прастора дадала эфекту музыцы: абое наскрозь прасякнутыя складанымі ідэямі з простых матэрыялаў.

"Калі я нарэшце сабраў апошнюю секцыю купала, я зразумеў, што гэты праект стаў працягам маёй музычнай ідэі: бярэш матэрыял з фізічнага свету, дадаеш час і натхненне, і ў выніку атрымліваецца нешта з сусвету мар", – падзяліўся з Tochka.by ўражаннямі беларус, які выступае пад творчым псеўданімам Pocket Rave.

У першы выпуск The Dome ўвайшлі трэкі, над якімі музыкант працаваў каля двух гадоў. Яны склаліся ў летуценны аповед з гіпнотык тэхна, эксперыментальнага электра, брэйкбіту і эйсіду на сінтэзатарах, драм-машынах да сэмплеры.

Pocket Rave нарадзіўся ў Мінску, зараз жыве ў Кракаве. Піша выключна на жалезе, стварае трэкі на мяжы паміж імправізацыяй і прадуманай кампазіцыяй.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки