Ужо 8 жніўня госці змогуць перанесціся ў атмасферу жывой традыцыйнай культуры, паслухаць лепшых дудароў краіны, паўдзельнічаць у майстар-класах і сустрэцца з беларускімі аўтарамі. Завяршыцца праграма – фолк-этна рэйвам.
"Мы падрыхтавалі насычаны дзень, у якім традыцыйная музыка, сучасная літаратура і DJ-сэт у народным стылі выдатна дапаўняюць адзін аднаго. Дуда задасць настрой з самага пачатку, а пісьменнікі працягнуць яго чытаннем урыўкаў з твораў, абмеркаваннямі, аўтограф-сесіямі. Праграма ахоплівае некалькі тэматычных пляцовак з інтэрактыўнымі зонамі для дзяцей і дарослых", – расказаў Аляксей Сафронаў, загадчык аддзела музейных камунікацый.
Праграма мерапрыемстваў*
Пенныя забавы (13.00-14.00)
-
Танцавальны батл пад сучасныя дзіцячыя хіты і народныя мелодыі ў новай апрацоўцы
-
Гульні-флэшмобы і іншыя вясёлыя актыўнасці з аніматарам
-
Пенная дыскатэка
-
Гіганцкія мыльна-дымныя бурбалкі.
| Звяртаем ўвагу, што пена цалкам бяспечная, гіпаалергенная і прыемная навобмацак. Рэкамендуецца ўзяць з сабой ручнік і зменную вопратку для дзяцей. |
"Дударскі фэст" (13.00-16.00)
-
Навукова-выставачная прастора (Свята-Пакроўская царква): у 13.00 фестываль адкрыецца лекцыяй-дыскусіяй "Гісторыя беларускай дуды: ад Сярэднявечча да Рэнесансу ў XXI стагоддзі" з удзелам вядомага эксперта Алеся Лося.
-
Малая сцэна: інтэрактыўная зона "Як без дудкі, без дуды, ногі ходзяць не туды" – міні-выстава і майстар-класы гульні для ўсіх жадаючых на народных інструментах ад Уладзіміра Берберава, Віктара Кульпіна і Ігара Адасіка.
-
Горад майстроў: кірмаш рамёстваў, продаж сувеніраў і музычных інструментаў, майстар-клас па вырабе дуды і жалейкі (13.00–16.00).
-
Галоўная сцэна: у 14.30 – урачыстае адкрыццё і вялікі святочны канцэрт "Пачуй голас беларускай зямлі!" з удзелам лепшых калектываў краіны, сярод якіх ансамбль старажытнай музыкі "Паланэз", Алесь Лось і Алеся Сівохіна, вакальна-інструментальны ансамбль "Вясковы гурт", народны фальклорны ансамбль "Гасцінец", фальклорны ансамбль "Дударыкі", народны калектыў аўтарскай песні і паэзіі "Аўторак" (г. Гродна), узорны ансамбль народнай музыкі "Самагуды" (г. Маладзечна), Уладзімір Бербераў, Яна Патапенка і іншыя.
Кніжны фестываль "Літаратурны вернісаж" (16.00-20.00)
Галоўная сцэна
Сваёй творчасцю з гасцямі падзеляцца члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: Аляксандр Карлюкевіч, Навум Гальпяровіч, Уладзімір Мазго.
Юных чытачоў і іх бацькоў чакае сустрэча з дзіцячай пісьменніцай, лаўрэаткай Нацыянальнай літаратурнай прэміі, аўтарам кніг пра дзяцей і падлеткаў Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
Малая сцэна
-
16.00 – 16.55 – Паблік-ток + чытка: "Дзе жывуць героі і антыгероі беларускіх казак".
Пісьменнікі: Аляксей Кулакоў і Таццяна Блохіна. -
17.00 – 17.55 – Лекцыя: "Гарадскія легенды Мінска".
Пісьменнікі: Кацярына Гліністая і Кацярына Стрынгель. -
18.00 – 18.55 – Паблік-ток: "Сіла і пяшчота: як беларускія аўтары ствараюць жаночыя вобразы ў раманах".
Пісьменнікі: Лана Сціна і Ганна Асокіна. -
19.00 – 19.55 – Паблік-ток: "Загадкі беларускага фальклору ў гатычнай літаратуры".
Пісьменнікі: Ксенія Высоцкая, Дар'я Салавей, Святлана Вахеметс.
На фестывалі будзе магчымасць пагутарыць з аўтарамі, набыць іх кнігі, атрымаць аўтограф і паўдзельнічаць у буккросінгу.
У зоне забавак дарослыя і дзеці змогуць прыняць удзел у народных гульнях. Арганізатары падрыхтавалі тэматычныя фотазоны, а таксама пачастуюць усіх жадаючых гарбатай і марожаным.
Увечары фестываль працягнецца фолк-этна рэйвам – DJ-сэт прагучыць у народным стылі.
Калі, дзе, як
Мерапрыемства адбудезцца 8 жніўня 2026 года з 13.00 да 22.00 у Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту Беларусі (в. Азярцо, Мінскі раён, 4 км ад МКАД за рынкам "Малінаўка").
Дабрацца можна на прыгарадных аўтобусах 170С, 150. І маршруткамі: №1111, №1026.
Кошт білета: 30 – дарослы, 25 – студэнцкі, 20 – школьны, бясплатна – для дашкольнікаў. Білеты можна набыць у дзень мерапрыемства ў касе музея.
*У праграме магчымы змены.