Першыя выхадныя кастрычніка як у Мінску так і рэгіёнах будуць насычанымі. Ды й надвор'е дазваляе правесці вольны ад працы час на свежым паветры, атрымаць асалоду ад залатой восені.
Паглядзелі, куды можна схадзіць на выхадныя не толькі па грыбы.
Мінск
Фестываль грузінскай культуры
У Мінску 3 кастрычніка, пасля сямігадовага перапынку, зноў пройдзе "Тбілісоба" – вялікае свята грузінскай культуры. Адкрытая пляцоўка каля Палаца спорту на адзін дзень стане месцам сустрэчы з грузінскімі традыцыямі.
У праграме – музыка, танцы, нацыянальныя стравы і кірмаш. Уваход вольны.
Актоберфест у LIDBEER DVOR
У LIDBEER DVOR 2 і 3 кастрычніка па вул. Гікала, 5 пройдзе OKTOBERFEST – восеньскі фестываль з музыкай, дэгустацыямі, конкурсамі і вольным уваходам.
У праграме – DJ-сэты, жывыя выступы кавер-бэндаў, фестывальны квэст і іншыя актыўнасці.
Музычная праграма 3 кастрычніка: Hurakan, BANDИТЫ, DJ ERNI і трыб'ют "Король и Шут". Працуе фуд-корт, госці ў яркіх касцюмах атрымаюць сувеніры.
Народнае свята "Багач"
У загарадным клубе "Фестывальны", па адрасе Валожынскі раён, Ракаўскі сельсавет, хутар Арлоўшчына, 4 кастрычніка пройдзе народнае свята Багач, прысвечанае завяршэнню збору ўраджаю.
У праграме – урачыстае шэсце, фальклорныя выступы, народныя танцы, кірмаш, фотазоны і майстар-класы па рамёствах. Кожны можа прынесці жменю зерня і далучыцца да абраду. Кошт квітка – 9–15
Фестываль FUJI ’26 у "РЭХА"
У прасторы "РЭХА" 3 кастрычніка, па адрасе пр. Незалежнасці, 95/5, пройдзе FUJI ’26 – фестывальная ноч з некалькімі сцэнамі, музыкай і арт-інсталяцыямі. Чатыры танцпалы, больш за 30 артыстаў, атмасфера комьюніці FUJI. Пачнецца познім вечарам і працягнецца да раніцы. Кошт квіткоў 50.
Свята хатніх жывёл
У гастраскверы "Маніфест" 3 кастрычніка пройдзе Pet’s & Friends Party – сямейнае свята для дарослых, дзяцей і гадаванцаў. Можна пагладзіць жывёл з прытулку, сфатаграфаваць свайго любімца ў анімаліста, дзецям – паветраныя шарыкі, гіпсавыя фігуркі, пластылін і аквагрым.
Свята дабрачыннае: можна дапамагчы прытулку кормам або ахвяраваннем.
А што будзе ў рэгіёнах
Брэст
У Брэсце 3 кастрычніка разгорнецца каля ГЦ "Экватар" фестываль "Дары восені".
На фестывалі будуць інтэрактыўная зона і вялікі фуд-корт з мноствам страў з гародніны (каша з гарбуза, супы, бліны, дранікі, запечаная бульба).
Больш за 60 кропак, сярод іх падвор'і і лясгасы з эка-прадукцыяй. Лекцыі пра карысць гародніны, фотазоны, боўлінг і шахматы на саломе.

Таксама пройдзе масштабны кірмаш (180 гандлёвых кропак) з бульбай, гароднінай, садавінай, ягадамі, саджанцамі.
А яшчэ пройдзе конкурс па 10 намінацыях: гародніна-гіганты, піраміда з кавуноў вышынёй 5 м і дыяметрам 4 м (каля 5 т), гіганцкі кавун.
Пінск
У Пінску 2–4 кастрычніка адзначаюць 929-годдзе горада. Гасцей чакаюць кірмаш народных рамёстваў, экскурсіі ў падзямелле калегіума, выстава сабак, агляд ваенных аркестраў, "Пінская рэгата", фестываль вулічнай творчасці "Перакрыжаванне", канцэрты, феерверк і лазернае шоу з гісторыяй Пінска.
У нядзелю закрыецца фестываль арганнай музыкі, а ўдзельнікаў "Перакрыжавання" узнагародзяць.
Гродна
Пад Гродна 3 кастрычніка у агратурыстычным комплексе "Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»" пройдзе свята "Тыква ў шлёме", прысвечанае закрыццю мотасезона.
На працягу дня гасцей чакаюць выстава рэтрааўтамабіляў і матацыклаў, мотаджымхана і хуткаснае манеўраванне, катанне на квадрацыклах і міні-байках.

Для сем'яў – майстар-класы, гульні, фотазоны, фудкорты і дэгустацыя прадукцыі Гродзенскага мясакамбіната. Асобная частка – наведванне комплексу "Гродзенская крэпасць".
Увечары – музычная праграма, конкурсы, розыгрышы, узнагароджанне, фаер-шоу і дыскатэка.
Гомель
У філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі, па адрасе пл. Леніна, 4а, 3 кастрычніка ў 16:00 пройдзе інтэрактыўная лекцыя пра палескі абрад "Жаніцьба коміна".
Пасля лекцыі – майстар-клас па народных танцах. Кошт квіткоў 13, патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 (232) 50-96-98.
Магілёў
На выхадных 3–4 кастрычніка ў Магілёве і Бабруйскім раёне пройдзе шэраг культурных падзей.
У пасёлку Глуша адбудзецца фестываль народнай творчасці "Глушанскі хутарок" з канцэртамі, кірмашом і майстар-класамі.
У Магілёве пакажуць аперэту "Труфальдзіна з Бергамо", спектакль "Плутні Скапена" і Манхэтэнскі фестываль кароткаметражнага кіно.
Аматарам мастацтва прапануюць выставу сучаснага мастацтва ад Прыёрбанка і шэдэўры Нацыянальнага мастацкага музея.
Таксама ў горадзе працуе праваслаўны фестываль "Радасць" з экскурсіямі, майстар-класамі, кніжным кафэ і кірмашом.