Установа падрыхтавала адразу два маршруты на выбар: "Літаратурная экспедыцыя" і "Таямніцы экспазіцый".
Квэст "Літаратурная экспедыцыя" запрашае даследаваць экспазіцыю, прысвечаную беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў. Удзельнікаў чакаюць цікавыя заданні, загадкі, пошукі і магчымасць праверыць сваю кемлівасць, уважлівасць і веды.
Квэст пройдзе 15 і 30 жніўня пачнецца ў 15:00.
Квэст "Таямніцы экспазіцый" прапануе раскрыць сакрэты беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Удзельнікі пазнаёмяцца з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, выканаюць займальныя заданні і адкрыюць для сябе новыя старонкі літаратурнай гісторыі. Квэст адбудзецца 9, 23 і 29 жніўня таксама ў 15:00.
Гасцей, якія паспяхова завершаць маршрут, чакаюць прыемныя падарункі ад музея.
Колькі каштуе і як трапіць
Мерапрыемства адбудзецца па адрасу музея: вул. М.Багдановіча, 13. Уваходны квіток каштуе 8 з чалавека.
Даведацца падрабязнасці і запісацца можна па тэлефоне: +375 (17) 363-56-21.