Існуе думка, што з радыё Unistar не засумуеш. Слухачы прызнаюцца, што ад эфіру немагчыма адарвацца: прыцягваюць цікавыя вядучыя і вялікая колькасць хітоў.
Але паспрабаваць гэта зрабіць варта, бо бясплатныя івэнты ад Unistar будуць праходзіць усё лета.
Усе падрабязнасці расказваем тут і зараз.
Хітовае кіно
Кожную сераду да канца жніўня радыё Unistar паказвае фільмы з культавымі саўндтрэкамі ва ўтульным дворыку арт-прасторы "Рэха" (пр. Незалежнасці, 95/5).
Перад сеансам вядучы Пётр Сафронаў расказвае пра тое, як музыка дапамагае раскрыць характар персанажаў і прадказаць сюжэт. Пачатак у 19:00. Уваход вольны.

- 15 ліпеня – "Восьмая міля"
- 22 ліпеня – "Прыгажуня"
- 29 ліпеня – "Мулен Руж"
- 5 жніўня – "Зорка нарадзілася"
- 12 жніўня – Yesterday
- 19 жніўня – "Школа року"
- 26 жніўня – "Прывід"
Фотапрагулкі па Мінску
Не Асмалоўкай адзінай. Радыё Unistar і МТС запрашаюць на фоташпацыры па не самых відавочных раёнах Мінска. Ужо былі трактарны завод, раён гасцініцы "Пекін" і Лошыца.
Наперадзе Ракаўскае прадмесце, вуліцы Карла Маркса і Камуністычная. Вядучы і прафесійны фатограф Валянцін Серада навучыць рабіць эфектныя здымкі на смартфон, а адзін з лепшых гідаў Беларусі – Сяргей Бусько – раскажа шмат цікавых гісторый пра нашу сталіцу.

За дзень да фоташпацыру арганізатары выпадковым чынам выбіраюць 12 удзельнікаў. Пачатак у 19:00.
Дарэчы, ва ўдзельнікаў будзе магчымасць атрымаць у падарунак ад МТС фотаальбом Вадзіма Качана з рэдкімі архіўнымі здымкамі Мінска.
- 22 ліпеня – Ракаўскае прадмесце
- 5 жніўня – вул. Камуністычная
- 19 жніўня – вул. Карла Маркса
Кніжны клуб
Час пазбавіцца ад непрыемных успамінаў пра школьныя урокі літаратуры. Абмеркаванне кніг павінна быць лёгкім, прыемным і не на адзнаку.
Вядучая Unistar Леся Нікіціна і філолаг Ала Шылец кожныя два тыдні выбіраюць кнігу і запрашаюць на яе жывое абмеркаванне сярод кветак, свечак і прыгожага посуду.

Пачатак у кніжным клубе ў 19:00.
- 28 ліпеня – Франчэска Джанноне "Паштальёнка"
- 11 жніўня – Абрахам Вергезе "Рассячэнне Стоўна"
- 25 жніўня – Додзі Сміт "Я захопліваю замак"
Дарэчы, слухаць Unistar можна не толькі па радыёпрыёмніку, але і ў мабільным дадатку, браўзеры, сэрвісе VOKA або праз разумныя калонкі.