Сабаленка правядзе ў Мінску майстар-клас для юных тэнісістаў

Аддзел навінаў
Арына завітае ў родную школу, дзе зрабіла першыя крокі ў вялікім спорце.
Сабаленка правядзе ў Мінску майстар-клас для юных тэнісістаў
Фота: arynasabalenka / Instagram

Праз доўгі час Арына Сабаленка вырашыла завітаць у родную Беларусь. У Мінску яна пабывае на адкрыцці грунтавых тэнісных кортаў Tigerhood х First&Red.

Іх размясцілі на тэрыторыі роднай школы Сабаленка.

"Канцэпцыя кортаў натхнёная характарам Арыны: сілай, грацыяй і вобразам тыгрыцы, які даўно стаў яе сімвалам", – сказана ў паведамленні Telegram-канала First&Red.

У дзень адкрыцця, 14 ліпеня, Арына правядзе майстар-клас для юных тэнісістаў, пагутарыць з гасцямі і раздасць аўтографы.

На жаль, наведаць мерапрыемства можна толькі па рэгістрацыі, а яе закрылі вельмі хутка. Ахвотных сустрэцца са спартсменкай аказалася занадта шмат.

У топ-100 самых уплывовых людзей спорту

Беларуска трапіла ў спіс са 100 найбольш уплывовых людзей 2026 года ад амерыканскага часопіса Time. Акрамя спартсменаў, у прэстыжны рэйтынг трапілі прадстаўнікі палітыкі, музыкі, а таксама лідары меркаванняў.

Сёлета рэдакцыя выдання падзяліла сто персон на чатыры катэгорыі: іконы, тытаны, наватары і лідары.

Да ліку лідараў эксперты аднеслі першую ракетку свету, беларускую тэнісістку Арыну Сабаленка.

А ў красавіку 2026 года Арына Сабаленка была прызнаная спартсменкай года па версіі прэстыжнай прэміі Laureus World Sports Awards.

У 2025 годзе першая ракетка свету стала пераможніцай Адкрытага чэмпіянату ЗША, турніраў катэгорыі WTA 1000 у Маямі і Мадрыдзе, а таксама "пяцісотніка" ў Брысбене.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки