Гіганцкі пірог і 100 л кампоту прыгатуюць на ягадным фестывалі ў Маларыце, расказаў БелТА старшыня Маларыцкага райвыканкама Аляксандр Корж.
Свята "Ягаднае сузор'е" прымеркавана да 460-годдзя горада.
Раней дзень нараджэння Маларыты адзначалі ў першыя выходныя кастрычніка. Аднак сёлета вырашылі сумясціць яго з ягадным фестывалем. Падвойнае свята пройдзе 18 ліпеня.
Рэцэпты кампоту і пірага
Да паслуг гасцей будуць разгорнуты інтэрактыўныя пляцоўкі, горад майстроў і гандлёвыя рады, адзначыў Корж. Раззынкай фестывалю стане прыгатаванне эксклюзіўных кампоту і пірага з ягад.
Кампот з садовых ягад звараць майстры Маларыцкага кансерваваагароднінасушыльнага камбіната. Па падліках Аляксандра Каржа, 100 літраў хопіць, каб напаіць усіх жадаючых.
А пірагом з начынкай са свежых ягад і джэму зоймуцца спецыялісты Маларыцкага райспажыўсаюза. Дэсерт будзе важыць больш за 30 кг.
Што яшчэ ў праграме
Сёлета на фэсце з'явяцца новыя конкурсы – на самую смачную і самую буйную ягаду. Для апошняй ужо падрыхтавалі вагі, а для вызначэння найсмачнейшай адмысловыя інструменты не спатрэбяцца.
На конкурсе "Ягадны карнавал" вызначаць лепшы тэматычны касцюм, таксама выберуць лепшую фотазону і павіншуюць мясцовую сужонскую пару з 50-гадовым юбілеем сямейнага жыцця.
Завершыцца ягадны фэст вялікім канцэртам і яркім феерверкам у начным небе.