Рус

"Восень у Завоссі": што прапануе дзень паэзіі і музыкі на сядзібе Міцкевічаў

Аддзел навін
Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе" зноў заклікае тых, хто хоча правесці выхадныя не ў гарадскім шуме, а ў цішыні вёскі.
"Восень у Завоссі": што прапануе дзень паэзіі і музыкі на сядзібе Міцкевічаў
Фота: bellit.museum.by
Літаратурна-музычны фестываль "Восень у Завоссі" даўно стаў месцам прыцягнення не толькі прыхільнікаў паэтычнага таленту Адама Міцкевіча, але і ўсіх, хто шануе беларускую літаратуру, гісторыю і культуру.

Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму: экскурсіі па музейнай сядзібе, канцэрты і музычныя выступленні, сустрэчы з літаратарамі і лекцыі, майстар-класы і інтэрактыўныя пляцоўкі, квэсты і гульні, рамесніцкі кірмаш, фотазоны і пункты харчавання.

Аснову музейнай экспазіцыі складаюць вобразы і матывы паэмы "Пан Тадэвуш". Таму наведвальнікі змогуць літаральна апынуцца ў шляхецкім двары другой паловы XVIII стагоддзя.

Дзе: в. Завоссе, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць
Калі: 26 верасня, з 12:00 да 16:00
Уваход: вольны

А калі не ведаеце, што рабіць у выхадныя, прапануем паглядзець нашу традыцыйную падборку цікавых мерапрыемстваў. Нешта для сябе вы дакладна знойдзеце.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки