"Беларусьфільм" працуе адразу над некалькімі анімацыйнымі карцінамі. Некаторыя з іх гледачы ўбачаць зусім хутка.
Пра гэта расказала начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Ірына Дрыга на адкрыцці XXIX Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2026" у Магілёве, піша sb.by.
Па яе словах, анімацыйнае мастацтва ў Беларусі зараз перажывае ўздым. Мінкульт прыняў стратэгію развіцця нацыянальнай анімацыі на 2026–2030 гады.
Яна прадугледжвае і павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці анімацыйных фільмаў, і пераход да запатрабаваных менавіта ў пракаце паўнаметражных фільмаў, анімацыйных серыялаў.
"Нашы аніматары выбіраюць самыя папулярныя тэмы – казкі, прыгоды вядомых герояў у сучасным свеце, сучасныя гісторыі. Гэта не такія невялікія і кароткія мульцікі, як было некалькі гадоў таму, цяпер гэта ўжо сапраўды вялікая анімацыя, якая годна выглядае на вялікім экране", – пракаментавала Ірына Дрыга.
Бліжэйшыя прэм'еры
А ўжо 8 кастрычніка гледачоў пазнаёмяць з анімацыйным серыялам "Ваўчок". Глядзець яго можна па-рознаму: як цэльны фільм працягласцю 60 хвілін, так і па серыях.
Сярод будучых карцін таксама паўнаметражныя фільмы "Дзяўчынка і трактар", "Каманда ратавальнікаў".
Рэжысёр Алена Турава працуе над праектам, які звязаны з магілёўскай зямлёй. Стужка называецца "Таямніцы Александрыі".

"Аказваецца, Александрыя цікавая яшчэ праз тое, што ў яе ваколіцах размяшчаецца беларуская акадэмія чараўнікоў", – заінтрыгавала Ірына Дрыга.
У мультфільме раскажуць, чым там займаюцца і чаму вучаць, з кім змагаюцца і сябруюць.