Беларуску ўтрымлівалі ў М'янме – вызвалялі дыпламаты

Аддзел навінаў
Гэта не першая дзяўчына з нашай краіны, якая не змагла самастойна пакінуць М'янму.
Беларуску ўтрымлівалі ў М'янме – вызвалялі дыпламаты
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: HTWE / Shutterstock.com

Беларуску, якую незаконна ўтрымлівалі ў М'янме, вярнулі дадому, расказалі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам.

Дзяўчына бяспечна дабралася на радзіму ў сераду, 5 жніўня.

Відаць, у М'янму яна паехала працаваць.

Што здарылася з беларускай у М'янме

Як указалі ў пасольстве, абстаноўка ў М'янме застаецца няпростай, і беларусам варта адказна і ўважліва падыходзіць да прапаноў аб уладкаванні на працу

Неназванай жа беларусцы дапамогу аказвалі сумесна адразу некалькі ведамстваў.

"У кантакце з тайландскімі праваахоўнікамі і пры непасрэдным удзеле ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Бангкоку Карануна Суканрыцікорна была забяспечана бяспека беларускай грамадзянкі пры транзітным руху па тэрыторыі Каралеўства Тайланд", – адзначылі ў дыпламатычнай місіі.

Месцазнаходжанне беларускі вызначалі дыпламаты разам з міністэрствамі ўнутраных і замежных спраў М'янмы. Дзякуючы гэтым жа спецыялістам дзяўчына вырвалася з працоўнага рабства і вярнулася дадому.

Не першая ў М'янме беларуска, якую ўтрымлівалі

Раней інтэрнэт некалькі месяцаў палохала інфармацыя пра 26-гадовую беларуску Веру Краўцову, якая трапіла ў працоўнае рабства ў скам-цэнтры М'янмы.

Яна паляцела ў М'янму працаваць мадэллю 20 верасня, а 4 кастрычніка апошні раз выйшла на сувязь з роднымі.

Трагічныя навіны з'явіліся 15 кастрычніка: у сетцы апублікавалі жахлівыя паведамленні пра тое, што беларуска, пакуль шукала працу, трапіла ў махлярскі цэнтр, дзе яе жорстка забілі.

У МЗС Беларусі пацвердзілі, што ў тым рэгіёне сапраўды знікла грамадзянка нашай краіны – яна вылецела ў Янгон (М'янма) з Бангкока (Тайланд) 20 верасня.

Улады Тайланда пазналі дзяўчыну па камерах у аэрапорце і пацвердзілі, што з краіны яна вылецела добраахвотна.

Неўзабаве з'явіліся дакументы пра смерць беларускі, якія аказаліся фэйкам, а родныя дагэтуль не ведаюць, што адбылося з Верай на самой справе.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки