Рус

"Двайныя стандарты": Лукашэнка выказаўся пра пратэсты школьнікаў у Францыі

Аддзел навін
Кіраўнік дзяржавы мяркуе, што недапушчальна выкарыстоўваць дзяцей у палітычных мэтах.
"Двайныя стандарты": Лукашэнка выказаўся пра пратэсты школьнікаў у Францыі
Фота: president.gov.by

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра пратэсты вучняў у Францыі і жорсткія дзеянні мясцовай паліцыі.

Ён пракаменціраваў гэтыя падзеі падчас рабочай паездкі ў Мінскі раён, піша БелТА.

Маштабныя пратэсты школьнікаў і студэнтаў праходзяць у Францыі з верасня 2026 года. Як паведамляцюь СМІ, нездаволенасць сярод моладзі выклікана крызісам у сферы адукацыі і сацыяльна-эканамічнай палітыкай улад.

"Мы не радуемся, я не апладзірую таму, што адбываецца ў Францыі, у адрозненне ад нашых журналістаў", – адзначыў Лукашэнка.

Ён назваў падобнае недапушчальным.

"Гэта тое ж самае, што ў нас было [маецца на ўвазе 2020 год. – Tochka.by], – палітыкі выкарыстоўваюць дзяцей у палітычных мэтах. Што тут добрага? Вядома, Макрон жорстка гэтыя рэчы спыняе", – заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у сітуацыі з пратэстамі ўсё ж ёсць за што папракнуць французскія ўлады: "у нас гэта было для іх добра, а ў іх гэта ж для іх дрэнна".

"Разумееце – двайныя стандарты", – мяркуе кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка таксама заявіў, што недапушчальна такім чынам выкарыстоўваць дзяцей у палітычных мэтах.

"Ну што, яму 12–15 гадоў. Чым ты незадаволены? Ты яшчэ жыць не пачаў. Зразумела, што выкарыстоўваюць у сваіх мэтах палітыкі", – сказаў прэзідэнт.

Ён нагадаў, што вясной у Францыі пройдуць выбары. На думку Лукашэнкі, сітуацыя можа стаць больш спакойнай.

"Але радавацца асабліва гэтаму не трэба. Толькі адзінае, вядома, ім трэба пальцам указваць: а чаго радаваліся, калі ў нас дзяцей гэтых выкарыстоўвалі?" – дадаў ён.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки