Рус

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую службу

Аддзел навінаў
Беларусаў, якім споўнілася 18 гадоў і ў якіх няма права на адтэрміноўку, адправяць у войскі ў перыяд з верасня па лістапад.
Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую службу
Фота: Michele Ursi / Shutterstock.com

Указ №247 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве" прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 ліпеня.

Маецца на ўвазе восеньскі прызыў, які пройдзе ў верасні – лістападзе 2026 года. Прызываць будуць грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку, удакладнілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Адначасова з прызывам звольняць у запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

У веснавы прызыў у армію адправіліся каля 10 000 беларусаў. Для праходжання службы ў рэзерве накіравалі прыкладна 600 чалавек.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки