У Палацы Незалежнасці ў сераду, 8 ліпеня, праходзіць кадравы дзень. Аляксандр Лукашэнка прызначыў адразу трох новых памочнікаў.
Хто стаў даверанай асобай
Прадстаўніком прэзідэнта ў Гомельскай вобласці стаў Юрый Мікалаевіч Валяваты.

Раней ён займаў пасаду першага намесніка старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Памочнікам прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці стала Надзея Мікалаеўна Каткавец.

У 2003-2012 гады яна была першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
Памочнікам прэзідэнта па Мінску прызначаны Дзмітрый Васільевіч Равуцкі.

З ліпеня 2020 года ён займаў пасаду намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Пра што папярэдзіў памочнікаў Лукашэнка
Ніякіх канфліктаў паміж памочнікамі і губернатарамі быць не павінна, падкрэсліў прэзідэнт. Памочнікі павінны не толькі дапамагаць губернатарам, але і "мець свой пункт гледжання".
Асноўная задача даверанай асобы прэзідэнта – падбор кіруючых кадраў на месцах, нагадаў Лукашэнка і падкрэсліў, што ацэньваць працу памочнікаў ён будзе па выніках гэтай дзейнасці.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прызначэнне на ключавыя пасады накладвае пэўныя абавязкі.