Аляксандр Лукашэнка зноў загаварыў аб вяртанні да савецкай мадэлі кіравання.
"Мы шмат страцілі"
Галоўны тэзіс прэзідэнта – настальгія па савецкай сістэме кадравага кіравання. Ён параўнаў Беларусь з Кітаем, у якім "нічога не ламалі і не адмаўлялі", таму ён дасягнуў поспехаў.
На гэтым фоне Лукашэнка прызнаўся:
"А мы сёння думаем, як аднавіць кіруючую, накіроўваючую ролю кампартыі. Саўчыца бяром сакратаром абкама. А хто? Ён – вопыт, ён памятае гэта".
Пры гэтым ён адзначыў, што нават яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант, якая "не ведае, як выйсці на гэта", разумее маштаб страт:
"Але нават яна, маладая дзяўчына, разумее, што мы шмат страцілі. Кіруемасці няма той. Кадравай, галоўнае, палітыкі няма. А яна адтуль пачыналася, з райкамаў. Сёння гэтага няма".

"А навошта мы гэта разбурылі? А чаму Захад перш за ўсё патрабаваў ад нас шосты артыкул Канстытуцыі прыбраць? Памятаеш? А чаму? Таму што яна вызначала кіруючую і накіроўваючую ролю партыі. Але як да гэтага вярнуцца? Пытанне".