Перагаворы аб узвядзенні трэцяга энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі вядуцца з расійскім бокам, паведаміў генеральны дырэктар станцыі Сяргей Бабовіч, перадае БелТА.
Паводле слоў Сяргея Бабовіча, 10 чэрвеня на БелАЭС адзначылі пяцігоддзе ўвядзення ў эксплуатацыю першага энергаблока. Другі запусцілі ў лістападзе 2023-га. Зараз па выпрацоўцы электраэнергіі станцыя ідзе тэмпамі не горш за леташнія.
Расказваючы пра планы па ўзвядзенні трэцяга энергаблока, гендырэктар станцыі расказаў, якім ён павінен быць.
"Плануем, што гэты блок будзе падобны паводле праекта да першага і другога. Важным напрамкам працы стане падрыхтоўка персаналу для трэцяга блока", – падкрэсліў ён.
Кіраўнік таксама адзначыў, што цяпер на станцыі працуюць прыкладна 2750 чалавек. На рэактарным, турбінным і цэху цэнтралізаванага рамонту працуюць пераважна прадстаўнікі Беларусі.
Нагадаем, рашэнне аб узвядзенні трэцяга энергаблока прынялі ў лістападзе 2025-га. Курыраваць праект будзе расійская дзяржкарпарацыя "Расатам".
У энергасістэму краіны яго могуць увесці ў 2035-2038 гадах. Таксама вядома, што 3-ці блок запатрабуе больш за 1000 чалавек дадатковага персаналу.