Адразу два новыя міністры назначаны ў Беларусі. Падрабязнасці паведамляе БелТА.
Партфель міністра архітэктуры і будаўніцтва атрымаў Вадзім Альшэўскі. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
А міністрам лясной гаспадаркі стаў Сяргей Ульдзіновіч, які да гэтага кіраваў Мінскім лясгасам.
Хто такі Вадзім Альшэўскі
Альшэўскі нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці і скончыў у 1996-м Брэсцкі політэхнічны інстытут.
Служыў у арміі. А з 2000 года працаваў на розных пасадах у Брэсцкім аблвыканкаме.

У тым ліку першым намеснікам начальніка інспекцыі Дзяржбуднагляду па Брэсцкай вобласці, кіраўніком інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці.
З 2018 года займаў пасаду намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Курыраваў пытанні будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту і сувязі.
Што вядома пра Сяргея Ульдзіновіча
Свой шлях у лясной гаспадарцы Ульдзіновіч пачаў у 2002 годзе.

Ульдзіновіч кіраваў Капыльскім вопытным лясгасам, а ў 2023 годзе стаў дырэктарам Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.