Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях чыгуначнага транспарту" падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У дакуменце вызначаны агульныя падыходы да правоў і абавязкаў як уладальніка інфраструктуры (арганізацыі чыгуначнага транспарту агульнага карыстання), так і ўладальнікаў чыгуначных пуцей неагульнага карыстання, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Закон абавязвае ўладальнікаў чыгуначных пуцей весці ўлік, расследаваць і інфармаваць упаўнаважаны орган аб дапушчаных парушэннях бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.
Будзе больш медаглядаў
Акрамя таго, стане больш супрацоўнікаў, якім неабходна будзе праходзіць абавязковыя абавязковыя медыцынскія агляды, медыцынскі пераагляд, перадрэйсавыя або перадзменныя медыцынскія агляды.
У законе ўдакладнены некаторыя віды пасажырскіх зносін. Напрыклад, цяпер вылучылі новы тып саставаў – "цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа паскораныя".
У дакуменце таксама прапісана перадача функцый ваенізаванай аховы Дэпартаменту аховы МУС.