Дэпутаты парламента Эстоніі абралі канцлера права Юле Мадзізэ новым прэзідэнтам краіны. Пра гэта паведамляе "Звязда".
Мадзізэ была адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы. На тайным галасаванні дэпутатаў парламента 2 верасня яна атрымала 71 голас з 78.
Раней эстонскія СМІ паведамлялі, што дзве апазіцыйныя сілы Эстоніі – Цэнтрысцкая партыя і Кансерватыўная народная партыя – адмовіліся ўдзельнічаць у галасаванні па абранні прэзідэнта ў парламенце. Яны выступілі за прамыя выбары кіраўніка дзяржавы.
Прадстаўнікі партыі адзначылі, што парадак выбараў становіцца ўсё менш празрыстым і цяперашняя сістэма зайшла ў тупік, бо на іх прадстаўлены толькі адзін кандыдат і не праводзяцца паўнацэнныя публічныя дэбаты.
Хто такая Юле Мадзізэ
Юле Мадзізэ 51 год. Раней яна працавала ў Міністэрстве юстыцыі, Канстытуцыйным камітэце парламента, генеральным аўдытарам Нацыянальнага кантрольнага ўпраўлення, юрыдычным дарадцам прэзідэнта.