Рус

Урад Японіі чакаюць перастаноўкі – калі

Аддзел навін
Аднак многія кіраўнікі застануцца на сваіх пастах.
Урад Японіі чакаюць перастаноўкі – калі
Фота: blew_s / Shutterstock.com

Зусім хутка ва ўрадзе Японіі адбудуцца перастаноўкі, паведамляе БелТА са спасылкай на агенцтва Kyodo.

Іх запланавала прэм'ер Санаэ Такаіці. Дата – 17 верасня 2026-га.

Паводле даных агенцтва, найбліжэйшым часам чакаюцца перастаноўкі і ў кіраўніцтве Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП), якая зараз правіць. Яе якраз і ўзначальвае Такаіці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на сваіх пастах застануцца многія цяперашнія кіраўнікі, у тым ліку генеральны сакратар ЛДП Сунічы Судзукі, які іграе ключавую ролю ў практычным кіраванні партыяй.

Як паведамлялася раней, Такаіці хоча захаваць на высокіх пасадах сваіх сапернікаў на папаярэдніх выбарах у 2025 годзе. Гэта міністр абароны Сіндзіра Каідзумі, кіраўнік МЗС Тасіміцу Матэгі, мінстр па адміністрацыйных справах і камунікацыях Ясімаса Хаясі і кіраўнік палітсавета ЛДП Такаюкі Кабаясі. Яны здольныя скласці моцную канкурэнцыю цяперашняму прэм'еру і ў 2027-м.

Аднак, як удакладнілі ў агенцтве, ёсць меркаванне, што захоўванне сапернікаў у структуры кіраўніцтва можа скаваць іх дзеянні і нават прывесці да перавыбірання Такаіці на безальтэрнатыўнай аснове.

У Эстоніі – новы прэзідэнт

Раней Tochka.by паведамляла, што дэпутаты парламента Эстоніі абралі канцлера права Юле Мадзізэ новым прэзідэнтам краіны.

Яна была адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы. На тайным галасаванні дэпутатаў парламента 2 верасня Мадзізэ атрымала 71 голас з 78.

Афіцыйная інаўгурацыя новага прэзідэнта чакаецца ў сярэдзіне кастрычніка 2026 года, калі скончацца паўнамоцтвы дзейнага кіраўніка дзяржавы Алара Карыса.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки