З Калядзічаў у Акру: Беларусь запускае глабальны лагістычны маршрут

Аддзел навінаў
Наша краіна цяпер сама арганізоўвае дастаўку тавараў на Афрыканскі кантынент.
З Калядзічаў у Акру: Беларусь запускае глабальны лагістычны маршрут
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Stepan Konev / unsplash.com

Беларусь будуе новы лагістычны мост у Заходнюю Афрыку. Дзяржаўным аператарам мультымадальнага маршруту ў Гану стаў "Белтаможсэрвіс", паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Беларускія тавары будуць дастаўляцца ў галоўныя марскія вароты Ганы – парты Акра (Тэма) і Такарадзі.

Як будуць дастаўляць грузы

Лагістычны хаб у Гане з'яўляецца для Беларусі ўваходнымі варотамі на рынкі краін Заходняй Афрыкі.

Улічваючы адлегласць паміж дзяржавамі, транспарціроўка грузаў будзе ісці па даволі складанай схеме, якая ўключае чыгуначныя дарогі, аўтатранспарт і марскія судны.

Па чыгунцы і аўтатранспартам груз з Калядзічаў даставяць у парты Літвы, Латвіі або Расіі. Затым па моры – у Гану.

Пры гэтым "Белтаможсэрвіс" бярэ на сябе кіраванне ўсім лагістычным ланцужком – ад падбору транзітнага порта ў залежнасці ад тыпу груза і сітуацыі на мяжы да поўнага дэкларавання ў Беларусі і суправаджэння знешнеэканамічных здзелак.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки