Зборы тэрабароны праводзяць каля мяжы Беларусі – навошта гэта трэба

Аддзел навінаў
Пад прызыў трапілі ваеннаабавязаныя Маларыцкага і Драгічынскага раёнаў.
Зборы тэрабароны праводзяць каля мяжы Беларусі – навошта гэта трэба
Фота: Bumble Dee / Shutterstock.com

Планавыя вучэбныя зборы з тэрытарыяльнай абаронай пройдуць з 7 па 31 ліпеня ў Брэсцкай вобласці. Падрабязнасці расказалі ў Telegram-канале Мінабароны.

Падчас збораў будзе арганізаваны прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў і іх усебаковае забеспячэнне, аднаўленне навыкаў каманднага саставу ў кіраванні падначаленымі.

Таксама ваеннаабавязаных падрыхтуюць да выканання задач у адпаведнасці са службовым прызначэннем. Будуць таксама адпрацаваны пытанні па фарміраванні, падрыхтоўцы і прымяненні народнага апалчэння.

"Асноўная ўвага будзе нададзена адпрацоўцы задач тэрытарыяльнай абароны падчас рэалізацыі мер ваеннага становішча з адпрацоўкай пытанняў абароны асабовага саставу і аб'ектаў ад беспілотных лятальных апаратаў", – заявілі ў Мінабароны.

Раней стала вядома, што ў войскаў тэрытарыяльнай абароны ў Беларусі з'явіцца свой цэнтр падрыхтоўкі. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, паведамляла Tochka.by.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки