Рус

Ад байкі пра барана да "Зоркі Венеры": якія вершы беларусы ведаюць на памяць

Ксенія Алізар
Аказалася, што беларусы памятаюць вершы розных аўтараў: ад класікі да сучаснасці. Некаторыя радкі пазнаюцца імгненна, іншыя – больш рэдкія, але ўсе яны выклікаюць самыя шчырыя пачуцці.
Ад байкі пра барана да "Зоркі Венеры": якія вершы беларусы ведаюць на памяць
Выява згенерыравана нейрасеткай: Шэдэўрум

У сацыяльных сетках разгарнулася кранальная размова. Адзін карыстальнік спытаўся, які верш на беларускай мове да гэтага часу захоўваецца ў памяці.

І людзі пачалі дзяліцца радкамі, якія засталіся ў сэрцы нават са школьных гадоў.

Вось што з гэтага атрымалася.

Кандрат Крапіва "Дыпламаваны Баран"

Самай вядомай аказалася байка пра барана. Яе прыгадвалі шмат разоў.

Асабліва зачапіліся ў памяці радкі:

"Другі баран – ні "бэ", ні "мя",
А любіць гучнае імя."

Выява згенерыравана нейрасеткай: Шэдэўрум

Праз амаль што 100 гадоў твор не страціў актуальнасці і высмейвае ў людзях ганарлівасць і фанабэрыстасць, якая часта сустракаецца сярод тых, хто нічога не ўмее і нічога ў жыцці не дасягнуў, але любіць пахваліцца.

Дарэчы знакамітай аказалася яшчэ адна байка Кандрата Крапівы "Дзед і баба":

"– Ах ты, ёлупень стары! –
Баба Дзеда лае.–
Стой жа тут, хоць ты згары!
Мне бяда малая."

Радкі лёгкія, простыя, з жывым гумарам нібыта самі запісваюцца ў галаву.

Рыгор Барадулін "Бацьку

"Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы.
Ля весніц толькі зноў твой вяз
Крануў галінамі за плечы..."

Гэты верш таксама прыгадвалі часцей за іншыя. І не дзіўна, бо ён асабліва моцна ўспрымаецца ў сталым узросце. Боль хлопчыка ад страты бацькі адчуваецца амаль што да дрыжыкаў. Не верыце? Перачытайце.

Яўгeнія Янішчыц "Ты пакліч мяне. Пазaві..."

"Tы пaклiч мянe. Пaзaвi.
Taм зaблyдзiмcя ў xмeльныx тpaвax
Пaчынaeццa ўcё з любвi
Haвaт caмaя пpocтaя явa."

Яшчэ адзін самы вядомы сярод беларусаў верш, які нікога не пакідае абыякавым. І, самае цікавае, яно заўжды гучыць па-рознаму ў залежнасці ад настрою на момант прачытання: натхнёна, трывожна, як сустрэча і як развітанне. Раім праверыць гэты момант.

Аркадзь Куляшоў "Камсамольскі білет"

"Цвёрда трымаўся юнак на дапросе,
Тоячы словы і думкі свае.
Вораг-жандар дакурыў папяросу
І камсамольскі білет аддае."

Гэты верш стаў наступным па папулярнасці. І ён таксама неверагодна жывы, вобразны. Мурашы па скуры не адпускаюць пасля яго доўга. Мабыць, менавіта гэта стала прычынай таго, што яго дагэтуль памятаюць.

Максім Багдановіч "Зорка Венера"

"Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла."

Выява згенерыравана нейрасеткай: Шэдэўрум

Хтосьці проста напісаў яго загаловак – і ў галаве імгненна ўсплылі радкі аднаго з самых вядомых твораў Багдановіча. Зорка, якая свеціць у цемры, і сёння застаецца сімвалам надзеі, кахання і прыгажосці.

Калыханка "Дзед-Барадзед" Артура Вольскага і Леаніда Захлеўнага

"Хто я? Дзед-барадзед, Абышоў белы свет, А цяпер у цiхi час Завітаў да вас."

Пелі, так? Мы чулі. А інакш і немагчыма. Гэтыя неверагодныя радкі памятаюць усе, каму за 30. І можна лічыць сябе сваякамі, бо ў нас у дзяцінстве быў адзін дзед.

Янка Купала "Курган"

"Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, –
Ўдзірванелы курган векавечны."

Прызнавайцеся, апошнія радкі верша вы прагаварылі па памяці. Яго вучылі ў школе, але тады, напэўна не адчувалі ўсёй прыгажосці слова, бо хацелася хутчэй адказаць, атрымаць адзнаку і забыцца. А зараз прапануем прачытаць павольна і атрымаць асалоду.

Максім Багдановіч "Па-над белым пухам вiшняў"

"Па-над белым пухам вiшняў,
Быццам сiнi аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркi, лёгкi
Сінякрылы матылёк."

Прамінуць гэты верш нельга. Ён асаблівы. У ім захоўваецца цэлы стос пачуццяў: ад тугі да радасці, ад натхнення да стомленнасці, ад вядомага, та таямнічага.

Пятрусь Броўка "Пахне чабор..."

"Хіба на вечар той можна забыцца?
...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор..."

Выява згенерыравана нейрасеткай: Шэдэўрум

Яшчэ адзіны верш, які нельга забыць. Ён вяртае нас дадому пад страху хлява, што каля лесу. І бабуля сушыць там траўкі-зёлкі на гарбату: водар кружыць галаву, а наперадзе – усё жыццё.

Якуб Колас "Новая зямля"

“Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.”

Міленіялы, вы тут? Памяць разблакіравана? Калі не, раім пачытаць твор: ён цудоўны. Асабліва, зараз, праз прызму жыццёвага вопыту, а не юнацкага максімалізму. Шчыры гумар і неверагодныя краявіды ў радках вам гарантаваныя.

Якуб Колас "На рэчцы зімой”

"Не сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка,
Цягнуць санкі з дому…"

Пад занавес самы вядомы ўсім верш, які выклікае трымценне сэрца і вяртае ў дзяцінства, дзе сугробы былі вышэй галавы, шмат снегу, у тым ліку і ў штанах. Прачытайце верш нанова і перажывіце гэтыя пачуцці зноў.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки