Адна страва набрала дзясятак назваў – у Threads запусцілі кулінарную дыскусію

Аддзел навінаў
"Таўканіца", "чачоха", "камы": беларусы ў сацыяльных сетках вырашаюць, як назваецца папулярная беларуская страва з бульбы.
Адна страва набрала дзясятак назваў – у Threads запусцілі кулінарную дыскусію
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: sovet-ingenera.com

У Threads зноў разгарэлася моўная дыскусія – на гэты раз вакол спрадвечнай беларускай стравы.

Карыстальніца пад нікам @snimaii з Бярозы (Брэсцкая вобласць) падзялілася рэцэптам: адвараную бульбу таўкуць, змешваюць з абсмажаным лукам і скваркамі, фармуюць "пірог" на патэльні і запякаюць да залацістай скарыначкі.

Зверху страва пакрывалася апетытнай "пігарачкай" – так пяшчотна ў яе сям'і называлі тую самую хрумсткую скарыначку. Саму ж страву ў іх мясцовасці называлі таўканіцай ці таўкеняй.

Далей пачалося самае цікавае. Усяго за пару гадзін пад пастом сабралася амаль 200 каментароў з рознымі мясцовымі назвамі. Вось некалькі прыкладаў:

  • Чачоха – Аршанскі раён (Віцебская вобласць)

  • Комы – Глускі раён (Магілеўская вобласць)

  • Камы – Барысаўскі раён (Мінская вобласць) і Карэлічы (Гродненская вобласць)

  • Камякі – Любанскі раён (Мінская вобласць) і Баранавічскі раён (Брэсцкая вобласць)

  • Каша – таксама сустрэлася сярод варыянтаў, але без удакладнення рэгіёну.

Аднаго з карыстальнікаў пад нікам rimsky01 дыскусія так натхніла, што ён пайшоў гатаваць страву, а пасля яшчэ і даслаў фота.

Фота: rimsky01 / Threads

Праўда, першы "блін" атрымаўся крыху бледным і каментатары параілі ў наступны раз даводзіць скарыначку (пігарачку) да яркай румянасці.

"Ох, і што ты будзеш рабіць?" – пытаецца natalia.skorina.expert, якая пасля дыскусіі не стрымалася і пайшла гатаваць страву ў бабулінай печы.

Фота: natalia.skorina.expert / Threads

Гэтая аднаўленчая дыскусія – яшчэ адзін доказ таго, што нават простая страва можа захоўваць гісторыю і каларыт рэгіёну.

А як называлася яна ў вас? Пішыце нам на info@tochka.by.

А раней Tochka.by расказвала, як па-рознаму ў рэгіёнах называлася ірга.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки