Адвакат растлумачыў, ці павінны бабулі і дзядулі плаціць аліменты на ўнукаў

Аддзел навінаў
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і даволі катэгарычны.
Адвакат растлумачыў, ці павінны бабулі і дзядулі плаціць аліменты на ўнукаў
Фота: Julia Zavalishina / Shutterstock.com

У беларусаў часам узнікаюць спрэчкі пра тое, ці могуць бабулі і дзядулі несці фінансавую адказнасць за ўнукаў, калі іх дарослыя дзеці ўхіляюцца ад аліментаў. Пытанне асабліва актуальнае, калі бацькі не працуюць, хаваюць прыбыткі або нават адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.

Разабрацца ў гэтай сітуацыі парталу mlyn.by дапамагла адвакат, загадчык юрыдычнай кансультацыі Добрушскага раёна Вікторыя Раманчыкава.

Што кажа закон

Спецыяліст адразу растлумачыла, што ў адпаведнасці з артыкулам 91 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і абавязак утрымліваць непаўналетніх дзяцей ляжыць выключна на іх бацьках. Гэтая норма дзейнічае незалежна ад сямейнага становішча бацькоў, наяўнасці ў іх працы, узроўню прыбыткаў, а таксама ад таго, жывуць яны разам з дзіцёнкам ці асобна.

І нават калі бацька ці маці афіцыйна не працуюць або знаходзяцца ў разводзе, іх абавязацельствы перад дзецьмі не знікаюць.

Ці пераходзіць абавязак да бабуль і дзядуляў

І тут зноў не. Закон не прадугледжвае аўтаматычнага пераходу аліментнай адказнасці на старэйшае пакаленне. Нават калі бацькі дзіцяці ўхіляюцца ад выплаты аліментаў, хаваюць свае прыбыткі, не працуюць ці адбываюць пакаранне, іх бацькі (бабулі і дзядулі дзіцяці) не становяцца даўжнікамі замест іх.

Атрымоўваецца, што прымусова спагнаць аліменты з дзядулі ці бабулі на ўтрыманне ўнукаў праз суд нельга. Такі механізм у беларускім заканадаўстве адсутнічае, нават калі бацькі дзіцяці зусім ухіліліся ад сваіх абавязкаў.

Добраахвотная дапамога – адзіны варыянт

Адвакат падкрэсліла, што любая матэрыяльная падтрымка ўнукаў з боку бабуль і дзядуляў магчымая толькі на добраахвотнай аснове.

Гэта можа быць дапамога прадуктамі, вопраткай, грашыма ці аплата навучання і лячэння, але ўсё гэта выключна асабістае рашэнне сям'і.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки