Рус

Апошні шанц: чаму Feelin здымае свае незвычайныя сыркі

Аддзел навін
Вось так заўсёды: толькі знойдзеш нешта сапраўды сваё – і яно знікае.
Апошні шанц: чаму Feelin здымае свае незвычайныя сыркі
Фота: New Africa / Shutterstock.com

Брэнд Feelin, які любіць здзіўляць смакамі, здымае з продажу некалькі відаў сыркоў.

Пра гэта ён абвясціў у сацсетках.

Што знікае

На палічках крам больш не з'явяцца мятныя сыркі ў малінавай глазуры, сырок у глазуры "капучына" з водарам печыва і сырок "кава з карыцай" у глазуры "салёная карамель".

Фота: feelin_by / Threads
Фота: feelin_by / Threads
Фота: feelin_by / Threads
Фота: feelin_by / Threads
Фота: feelin_by / Threads
Фота: feelin_by / Threads
Фота: feelin_by / Threads
Фота: feelin_by / Threads
Фота: feelin_by / Threads
Фота: feelin_by / Threads

Калі не ўспелі пакаштаваць нешта з гэтага, у вас ёсць час да канца года. Пасля такой магчымасці ўжо не будзе.

"У нас не атрымалася... пасля працяглых цяжкасцяў мы спрабавалі перазапусціць нашы сырочкі, але поспеху гэта не прынесла. Да канца года паспявайце атрымаць асалоду ад сваіх любімчыкаў або пакаштаваць для сябе нешта новае. Нажаль, не ва ўсяго добрага ёсць працяг", – гаворыцца ў паведамленні ў сацсетках брэнда.

Дарэчы ў каментарах адны пішуць, што ніколі не бачылі іх у крамах, а іншыя засмучаюцца, што толькі адкрылі для сябе новыя смакі, а ўжо трэба развітвацца.

А хто стаіць за брэндам?

Гэта кампанія "Нордар", заснаваная ў 2010 годзе. Спачатку яны рабілі марозіва, а ў 2015-м выкупілі малочны завод у Барысаве, мадэрнізавалі яго і ператварылі ў фабрыку дэсертаў.

З тых часоў яны пастаянна здзіўляюць: то марозіва з нечаканымі смакамі, то сыркі. І вось цяпер – апошні шанц іх пакаштаваць.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки