Рус

Беларуска расказала, як спячы італьянскі пірог, – можна ўзяць нават лімон

Аддзел навін
Але гэты фрукт зусім не абавязковы інгрэдыент.
Беларуска расказала, як спячы італьянскі пірог, – можна ўзяць нават лімон
Фота чытача "Нарачанскай зары"

Жыхарка вёскі Балькаўшчына Мядзельскага раёна Люцыя Куркуль расказала, як прыгатаваць італьянскі пірог.

Яе рэцэпт дае "Нарачанская зара".

Вось што спатрэбіцца:

  • яечныя жаўткі – 3 шт.

  • алей – 4 ст. лыжкі

  • сметанковае масла – 25 г

  • цукар – 100 г

  • соль – 1/3 ч. лыжкі

  • ванільны цукар – 1 пакецік

  • мука – 180 г

  • разрыхляльнік для цеста – 1 ч. лыжка

  • яблыкі – 3–4 шт.

  • цэдра лімона – па жаданні.

Як гатаваць

Спачатку трэба ўзбіць жаўткі з цукрам. Гэта можна зрабіць з дапамогай міксера. Потым неабходна дабавіць алей і разагрэтае сметанковае масла, а таксама соль, ванільны цукар, разрыхляльнік.

Усё варта перамяшаць. Затым – часткамі дабавіць прасеяную муку. Далей – ізноў усё перамяшаць. Калі ёсць ахвота, у цеста можна дадаць цэдру лімона ці нацёрты на буйной тарцы яблык.

Пасля гэтага трэба ўзяць раздымную форму дыяметрам 24 см. Па яе памеры неабходна выразаць з пергаменту круг і борцік, затым – выкласці іх у форму і прамазаць кавалачкам сметанковага масла.

Напрыканцы – выліць цеста ў форму. Зверху на яго – выкласці тонка нарэзаныя лустачкі яблыкаў (са скуркай) у форме ружачкі.

Усё гэта пасыпаецца цукрам і ставіцца на 35 хвілін у разагрэтую да 180° духоўку.

Гатова! Даставайце пірог і з цеплынёй згадвайце Італію!

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки