Стала вядома, што ў Паўночнай Македоніі, у горадзе Охрыд, раптоўна памерла беларуская турыстка. Пра гэта 5 жніўня паведамілі ў прэс-службе МЗС БелТА.
"Пасольства Беларусі ў Сербіі знаходзіцца ў кантакце з праваахоўнымі органамі Паўночнай Македоніі, кіраўніком турыстычнай групы і сваякамі нябожчыцы. Аказвае неабходную консульскую дапамогу", – адзначылі ў ведамстве.
Аднак пра прычыны смерці і абставіны здарэння нічога не паведамілі.
Відавочных прыкмет гвалту не было
Македонскі часопіс Trn.mk піша, што днём 4 жніўня ў Охрыдскае ўпраўленне ўнутраных спраў паступіла паведамленне пра тое, што ў нумары аднаго з атэляў знойдзена мёртвай 53-гадовая грамадзянка Беларусі.
Урач хуткай дапамогі, які прыбыў на месца здарэння, устанавіў, што відавочныя прыкметы гвалту адсутнічаюць. Цела памерлай накіравалі на ўскрыццё для вызначэння прычын смерці.
Мясцовая паліцыя высвятляе ўсе абставіны здарэння.