Беларусы ў топе: расіянкі назвалі самых прывабных іншаземцаў

Аддзел навін
У дзяўчат спыталі, у якой краіне яны хацелі б пазнаёміцца з мясцовымі мужчынамі. Адказы аказаліся даволі нечаканымі.
Беларусы ў топе: расіянкі назвалі самых прывабных іншаземцаў
Фота: Vera Prokhorova / Shutterstock.com

Беларусы аказаліся адным з самых прывабных варыянтаў для знаёмства за мяжой у расіянак. Вынікі даследавання сэрвісу анлайн-знаёмстваў "Мамба" і ювелірнага брэнда Sokolov публікуе ТАСС.

"Расіянкі цікавяцца знаёмствамі з іншаземцамі, але для першага спаткання большасць усё ж выбіраюць суайчыннікаў: больш за палову апытаных (51%) аддалі б перавагу сустрэчы з расіянінам, тады як з іншаземцамі – 22%", – гаворыцца ў выніках даследавання.

Пры гэтым самымі прывабнымі замежнымі краінамі сталі Італія і Беларусь. Іх выбралі ў 31% і 29% выпадкаў адпаведна.

На трэцім месцы апынулася Іспанія (18%). Таксама расійскіх дзяўчат цікавяць мужчыны з Германіі (15%), Сербіі (13%), Францыі і Турцыі (па 12%), а таксама Вялікабрытаніі (10%).

Чым так прывабліваюць іншаземцы

Галоўным аргументам знаёмства з іншаземцамі расіянкі назвалі іншы падыход да адносін і заляцанняў – пра гэта заявілі 64% апытаных.

Магчымасць пажыць у іншай краіне падабаецца 24%, цікавяцца чужой культурай 20%. А 8% прызналіся, што іншаземцы проста здаюцца ім больш прывабнымі.

Усяго ў даследаванні прынялі ўдзел 2250 расіянак.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки